Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш Незалежнасьці ў Варшаве: затрыманыя і параненыя


Паліцыя ўжыла вадамёты пры сутыкненьнях з дэманстрантамі падчас Маршу незалежнасьці, які прайшоў у аўторак у Варшаве. 215 чалавек затрыманыя; параненыя, як найменей, двое паліцэйскіх.

У шэсьці, прымеркаваным да Дня незалежнасьці 11 лістапада, паводле афіцыйнай інфармацыі, узялі ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Гэта традыцыйная акцыя, у якой удзельнічаюць прыхільнікі правых сілаў.

Прэс-сакратар галоўнага камэнданта паліцыі Марыюш Сакалоўскі паведаміў, што вялікая група хуліганаў у раёне плошчы Вашынгтона спрабавала справакаваць бойкі і атакавала паліцэйскіх. Агрэсіўна настроеныя групы моладзі з закрытымі тварамі пачалі закідваць паліцэйскіх камянямі, выкарыстоўвалі пэтарды і файеры.

«Паліцыя ізалявала хуліганаў кардонам ад іншых удзельнікаў маніфэстацыі. Мы выкарыстоўвалі вадамёты, у тым ліку з каляровай вадой, каб пазьней было лягчэй выявіць тых асоб, якія ўдзельнічалі у бойках», — цытуе агенцтва РАР Сакалоўскага.

Паводле апошніх дадзеных, двое паліцэйскіх былі дастаўленыя ў шпіталь, больш як 200 асоб затрымана.

З нагоды Дня Незалежнасьці 11 лістапада ў першай палове дня адбыўся марш «Разам для незалежнай», у якім узялі ўдзел прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэм'ер-міністар Эва Копач ды іншыя афіцыйныя асобы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG