Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чысты востраў


Карціна нямецкага мастака Лукаса Кранаха «Адам і Эва ў садзе Эдэму» (1530)

Карціна нямецкага мастака Лукаса Кранаха «Адам і Эва ў садзе Эдэму» (1530)

Кажуць, нібыта існуе адно-адзінюсенькае месца на Зямлі, дзе людзі з цывілізацыйнага гледзішча жывуць у 21-м стагодзьдзі, але не прычыняюць асяродзьдзю ніякай экалягічнай дэградацыі, нібыта ў біблейскія часы Эдэму.

Гэтае месца — шатляндзкі востраў Эйг (Eigg), які знаходзіцца ў архіпэлягу Ўнутраных Гебрыдзкіх астравоў. Эйг мае памеры 9 на 5 кілямэтраў. Жыве на гэтай тэрыторыі прыблізна 80 чалавек, якія закупілі ад дзяржавы востраў на ўласнасьць. Амаль 100 адсоткаў патрэбнай востраву энэргіі жыхары атрымліваюць з аднаўляльных крыніц: сонечных батарэй, ветру, вады. Эканоміка вострава трымаецца ў асноўным на турызьме — востраў ганарыцца незвычайнай прыгажосьці краявідамі і 130 відамі птушак. На Эйг можна дабрацца паромам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG