Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі поп прапануе ратаваць рубель праваслаўным банкінгам


Протаярэй Усевалад Чаплін

Протаярэй Усевалад Чаплін

Протаярэй Усевалад Чаплін ня верыць у падзеньне расейскага рубля і лічыць гэта «інфармацыйнай бурбалкай», паведамляе Інтэрфакс.

«Нас спрабуюць пераканаць, што краіна перажывае катастрофу, а насамрэч мы бачым, што гэта ня так, што ацэнкі, якія даюцца па правілах, пад кіраўніцтвам і на сродкі зьнешніх цэнтраў, як выяўляецца, ня надта карэлююць з рэальнасьцю», — заявіў сьвятар.

На думку Чапліна, Расея патрабуе стварэньня незалежнай банкаўскай сыстэмы. Выглядаць яна можа як «праваслаўная сыстэма банкінгу безь ліхвярства, якая б уваходзіла ў непасрэдныя стасункі з Кітаем, ісламскім сьветам і іншымі цэнтрамі ўплыву ў сьвеце». Усё гэта, па словах Чапліна, дазволіць «закруціць сусьветную эканоміку па нашых уласных правілах».

Словы Ўсевалада Чапліна — рэакцыя на ўсё цяжэйшае становішча ў расейскай эканоміцы.

Нягледзячы на запэўніваньні Крамля, што заходнія санкцыі аніяк не зачэпяць дабрабыту расейцаў, эканамічныя рэаліі сьведчаць пра іншае.

Мала таго, што прынятае ў адказ харчовае эмбарга істотна скараціла асартымэнт на паліцах крамаў, дык у апошнія два месяцы імкліва таньнее расейскі рубель: адносна даляра расейская валюта абвалілася амаль на 30%, адносна эўра — больш як на 20%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG