Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: я хачу спыніць вайну


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што хоча спыніць вайну ў краіне і не дазволіць пачаць трэцюю сусьветную вайну.

«96 гадоў таму скончылася Першая сусьветная вайна. Я хачу спыніць вайну. Не даць шанец некаму пачаць трэцяе сусьветнае вар'яцтва», - напісаў Парашэнка ў Twitter.

На старонцы ў Facebook кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў выніку Першай сусьветнай вайны распаліся чатыры імпэрыі, загінулі каля 10 мільёнаў чалавек, яшчэ столькі ж былі параненыя.

«Сёньня ў Эўропе ніхто не сьвяткуе« Дзень Перамогі», - успамінаюць толькі страты. У вайне сапраўды не бывае ні пераможцаў, ні пераможаных, у вайне бываюць толькі тыя, хто выжыў. Прычым з абодвух бакоў», - адзначыў Парашэнка.

Па яго перакананьні, двух сусьветных войнаў для чалавецтва дастаткова, каб усьвядоміць перавагі мірных спаборніцтваў і канкурэнцыі.

«Сёньня на ўсходзе мы абараняем тэрытарыяльную цэласьць Украіны, і мы заўсёды будзем абараняць родную зямлю і наша права на незалежнасьць і разьвіцьцё. Аднак я веру ў мірнае ўрэгуляваньне і лічу сябе абавязаным зрабіць усё для таго, каб наступіла мірнае жыцьцё ва Ўкраіне», - сказаў прэзыдэнт.

Украінская ўлада пачала антытэрарыстычную апэрацыю супраць прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Украіны ў красавіку сёлета. Нягледзячы на абвешчанае ў пачатку верасьня замірэньне, баі на Данбасе не спыняюцца.

4 лістапада ў МЗС Украіны заявілі, што з пачатку абвяшчэньня рэжыму спыненьня агню на Данбасе загінулі больш за 100 украінскіх вайскоўцаў, каля 600 параненыя.

XS
SM
MD
LG