Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

10 лістапада Дзьмітры Кісялёў, шэф расейскага інфармацыйнага агенцтва «Россия Сегодня», прадставіў новы мультымэдыйны брэнд «Спутник».

«Спутник» мае працаваць на базе агенцтва «Россия Сегодня» і будзе арыентаваны выключна на замежную аўдыторыю.

«Спутник» — мэдыярэсурс, куды ўвойдуць інтэрнэт-партал са стужкамі навінаў на розных мовах, інфармацыйнае агенцтва і сетка радыёстанцый. 10 лістапада пачаў працаваць сайт новага мэдыярэсурсу на ангельскай мове (http://www.sputniknews.com/).

Галоўная стаўка будзе зробленая на радыёвяшчаньне, якое пачнецца ў 2015 годзе. Радыё будзе вяшчаць на 30 мовах у 34 краінах сьвету, у тым ліку на арабскай, кітайскай, крымска-татарскай, ангельскай, эстонскай, францускай, нямецкай, грузінскай, японскай, латыскай, малдоўскай, польскай, партугальскай, гішпанскай, украінскай.

Рэдакцыйныя бюро новага мэдыярэсурсу будуць разьмешчаныя ў гарадах па ўсім сьвеце, уключна зь Лёнданам, Вашынгтонам, Каірам, Стамбулам, Бэрлінам, Парыжам, Рыю-дзі-Жанэйру, Менскам, Кіевам, Тбілісі. Працаваць у кожным зь іх будуць ад 30 да 100 журналістаў, як паведамляецца на сайце «Спутника», «мясцовых прафэсіяналаў».

«Мы будзем правяраць інфармацыю. Наша інфармацыя будзе надзейнай, і мы будзем даваць альтэрнатыўныя інтэрпрэтацыі, на якія ў сьвеце ёсьць безумоўна попыт. Мы лічым, што сьвет стаміўся ад навязваньня аднапалярнага пункту гледжаньня», — сказаў на прэзэнтацыі «Спутника» Дзьмітры Кісялёў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG