Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ не камэнтуе інфармацыю пра літоўца, абвінавачанага ў шпіянажы


Менск, будынак КДБ
Менск, будынак КДБ

Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі не камэнтуе перадачу ў Віленскі акруговы суд крымінальнай справы ў дачыненьні да грамадзяніна Літвы, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Беларусі.

«Мы пакінем дадзеную інфармацыю без камэнтароў», — заявіў у панядзелак прадстаўнік КДБ Беларусі.

Раней генпракуратура Літвы паведаміла, што пасьля доўгага расьсьледаваньня перадала ў Віленскі акруговы суд крымінальную справу ў дачыненьні да грамадзяніна Літвы, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Беларусі. Асобу падазраванага пракуратура не раскрывае. Аднак вядома, што ён жыхар Вільні, быў затрыманы сёлета ў студзені. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG