Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Блёку Парашэнкі будзе найбольш месцаў у Радзе


Вярхоўная Рада Ўкраіны, архіўнае фота
Вярхоўная Рада Ўкраіны, архіўнае фота

Ва Ўкраіне абвесьцілі канчатковыя вынікі пазачарговых выбараў у Вярхоўную Раду паводле партыйных сьпісаў.

У раду абралі:

64 дэпутаты ад «Народнага фронту» Арсенія Яцанюка,
63 — ад прапрэзыдэнцкага «Блёку Пятра Парашэнку»,
32 — ад «Аб’яднаньня „Самапомач“» львоўскага мэра Андрэя Садавога,
27 — ад «Апазыцыйнага блёку»,
22 — ад «Радыкальнай партыі» Алега Ляшко,
17 — ад «Бацькаўшчыны» экс-прэм’ера Юліі Цімашэнка,

то бок 225 з 423-х дэпутатаў парлямента.

З-за правядзеньня спэцаперацыі супраць сэпаратыстаў выбары не праводзіліся ў 9 акругах Данецкай і 6 акругах Луганскай абласьцей, а таксама ў 12 акругах анэксаванага Расеяй Крыма.

Улічваючы папярэднія вынікі галасаваньня ў аднамандатных акругах, ЦВК прагназуе, што ўсяго прадстаўнікі «Блёку Пятра Парашэнкі» атрымаюць у парлямэнце 132 месцы, а «Народнага фронту» — 82.

Акрамя дэпутатаў ад астатніх чатырох партый, у Раду ўвойдуць прадстаўнікі партыі Сяргея Цігіпкі «Моцная Украіна», «Правага сэктара», «Волі» і аграрнага аб’яднаньня «Заступ».

Пазачарговыя выбары ва Ўкраіне адбыліся 26 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG