Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі тэлеканал могуць забараніць за неаб’ектыўнасьць


Брытанскі мэдыярэгулятар Ofcom вынес папярэджаньне расейскаму тэлеканалу RT (Russia Today), які вяшчае ў Вялікабрытаніі па-ангельску, у сувязі зь неаб’ектыўным асьвятленьнем падзей ва Ўкраіне.

Брытанскі мэдыярэгулятар Ofcom абвінаваціў тэлеканал RT ў парушэньні правілаў тэлевяшчаньня ў Вялікабрытаніі, якія патрабуюць прадстаўленьня тэлегледачам шырокага спэктру поглядаў на палітычныя падзеі.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, у папярэджаньні брытанскага мэдыярэгулятара гаворыцца, што ў шэрагу праграм расейскі тэлеканал не адлюстраваў пазыцыю ўкраінскага боку адносна падзей на паўднёвым усходзе Ўкраіны, парушыўшы тым самым прынцып бесстароннасьці і аб’ектыўнасьці, абавязковы для СМІ, якія працуюць у Вялікабрытаніі.

У папярэджаньні адзначаецца, што ў выпадку далейшага парушэньня брытанскага заканадаўства, да расейскага тэлевізійнага каналу будуць ужытыя прадугледжаныя законам санкцыі. Такімі санкцыямі могуць быць як штраф, так і адкліканьне ліцэнзіі на працу ў Вялікабрытаніі.

Раней Ofcom ужо тройчы выносіў папярэджаньні RT.

XS
SM
MD
LG