Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аднаго з бабруйскіх галадоўнікаў здарыўся гіпэртанічны крыз


Адзіны галадоўнік, які падтрымаў на працоўным месцы сваіх звольненых калегаў з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў у іхнай акцыі пратэсту, наладчык Генадзь Лабачоў, вымушаны быў зьвярнуцца па мэдычную дапамогу: у яго моцна падскочыў ціск. У паліклініцы мэдыкі дыягнаставалі гіпэртанічны крыз.

Паводле Генадзя Лабачова, у другой палове дня да яго на працоўнае месца прыйшлі некалі супрацоўнікаў адміністрацыі заводу:

«Двое супрацоўнікаў завадзкога інфармацыйнага аддзелу, юрыст, работнік па тэхніцы бясьпекі і мэдработнік, а таксама начальнік зьмены аховы — прыйшлі і пачалі прасіць, каб я адмовіўся ад галадоўкі, бо, як яны казалі, нельга на працоўным месцы галадаць. Націскалі на тое, што адхіляць ад працы. Потым завялі ў мэдпункт і там высьветлілася, што ў мяне высокі ціск. Хацелі выклікаць хуткую дапамогу — я адмовіўся. І сам пайшоў у паліклініку. Мяне папярэдзілі, што заблякуюць пропуск, каб на завод я больш не прайшоў. Я мушу даць пісьмовае абавязаньне, што ня ўдзельнічаю ў галадоўцы, альбо пісаць заяву на вызваленьне ад працы за ўласны кошт і галадаць дома. Мне далі ў паліклініцы бальнічны», — апавядае пра сытуацыю Генадзь Лабачоў.

Генадзю Лабачоў 58 гадоў, ён працуе наладчыкам абсталяваньня, актывіст Свабоднага прафсаюзу. Кажа, што ніколі ня скардзіўся на праблемы зь ціскам. Мэдыкі настойліва параілі яму адмовіцца ад удзелу ў галадоўцы.

«Мэдыкі сказалі, што ў мяне гіпэртанічны крыз. Цяпер думаю, што варта працягваць галадоўку», — зазначае Генадзь Лабачоў.

Бабруйскія пратэстоўцы: «Заўтра таксама выйдзем»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:31 0:00
Наўпроставы лінк

​Чацьвёра звольненых з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў сяброў Свабоднага прафсаюзу 10 лістапада абвясьцілі бестэрміновую галадоўку пратэсту. Яны патрабуюць скасаваць звальненьне, якое лічаць незаконным. У першы дзень галадоўнікі Мікалай Жыбуль, Аляксандар Грамыка, Аляксандар Варанкін ды Алег Шаўчэнка былі затрыманыя ў Бабруйску на плошчы Леніна. У міліцыі іх папярэдзілі пра недапушчальнасьць працягу акцыі пратэсту. Разам зь імі былі затрыманыя старшыня завадзкой суполкі Свабоднага прафсаюзу Міхаіл Кавалькоў, ды двое журналістаў Артур Бондараў ды Вячаслаў Пяжко. Яны рабілі сюжэт пра галадоўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG