Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 лістапада: курсы Дыджэяў Адраджэньня, малітва за ахвяраў Першай сусьветнай


Нямецкія акупанты ў Менску, 1918 год

Нямецкія акупанты ў Менску, 1918 год

Бліц-агляд падзеяў дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Курсы Дыджэяў Адраджэньня стартуюць у штаб-кватэры БНФ а 18-й . Вядучы Павал Севярынец.

«Беларусі зараз цяжка. Для таго каб падняць яе, уратаваць і адрадзіць у нацыянальным і духоўным плянах, мы рыхтуем людзей, якія гэта могуць і ўмеюць рабіць. Жніво вялікае, работнікаў мала. Але калі сэрца баліць за Беларусь, мы дапаможам вам падрыхтавацца і адраджаць Беларусь эфэктыўна», — так запрашае Павал Севярынец на курсы.

На першых занятках удзельнікі пройдуць тэст са ста пытаньняў і атрымаюць першапачатковы рэйтынг.

Якасьць пітной вады ў Менску будзе абмяркоўвацца ў часе тэматычнага дня Менгарвыканкаму (ад 10:00 да 13:00 у кантакт-цэнтры, тэл. 142).

Лідэр гурту «J:морс» Уладзімір Пугач стане паслом добрай волі Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі. Цырымонія ўступленьня пройдзе ў гатэлі «Пэкін» ад 14:30.

Паседжаньне Клюбу дзелавых жанчын пройдзе ад 16:00 у міжнародным цэнтры «Шлях чалавека» (зав. Паўночны, 15).

У менскім Архікатэдральным касьцёле будуць маліцца за ахвяраў Першай сусьветнай вайны. Вечаровую Імшу ў 18.30 з гэтай нагоды ўзначаліць Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1917 — у Віцебску выйшаў першы нумар газэты «Известия военно-революционного комитета г. Витебска» (пераемніцай стала газэта «Віцебскі рабочы»).

1918 — скончылася Першая сусьветная вайна.

1975 — Ангола атрымала незалежнасьць ад Партугаліі.

1992 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя зносіны з Ватыканам.

1999 — з Аршанскай калёніі выйшаў на свабоду двойчы Герой Сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў.

2004 — Літва першай з краінаў Эўразьвязу ратыфікавала ўстаўную дамову ЭЗ.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

11 лістапада ў праваслаўных беларусаў — Настасься (у гэты дзень нашыя продкі пачыналі стрыгчы авечак), а ў каталікоў — Марцін, апякун млынароў. Яго імя носяць сотні сьвятыняў у Францыі ці Польшчы. Сьвяты Марцін зьяўляецца апекуном вайскоўцаў, краўцоў, бедных і жабракоў, а таксама хатняй жывёлы, асабліва коней і гусей. На сьвята ў яго гонар у многіх краінах гатуюць традыцыйную гусь. У Чэхіі лічыцца, што да Сьвятога Марціна гатовае маладое віно сёлетняга ўраджаю. Паводле народных прыкметаў, Марцін прыяжджае на «белым кані», г.зн. зь першым сьнегам.

У гэты дзень нарадзіліся:

1821 — нарадзіўся расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня Фёдар Дастаеўскі. «Продкі мае выйшлі зь літоўскіх балот», — пісаў аўтар «Братоў Карамазавых», маючы на ўвазе гняздо свайго роду ў мястэчку Дастоева на Піншчыне.

1903 — Аляксандар Ільінскі, беларускі актор, народны артыст Беларусі.

1909 — беларускі архітэктар Георгій Заборскі, аўтар сярод іншага будынкаў Музэя Якуба Коласа і Музэю Вялікай айчыннай вайны.

1929 — Леанід Сушчэня, беларускі вучоны заоляг і біёляг.

У гэты дзень памерлі:

1975 — Пётар Савачкін, беларускі гісторык.

2004 — Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі.

Каляндар Бахарэвіча

11 лістапада 1880 году ўпершыню ўжытае слова «байкот»

XS
SM
MD
LG