Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навасяд пра закон «Аб альтэрнатыўнай службе»: Галоўная спрэчка была вакол тэрміну «пацыфіст»


Паводле ягоных слоў, распрацоўка законапраекту заняла ў яго і ягоных памочнікаў з моладзевай арганізацыі «Грамадзянскі форум» амаль два гады. Але тады правесьці яго праз парлямэнт не ўдалося:

«Фактычна дагэтуль дэпутацкага законапраекту ў Палаце прадстаўнікоў наагул не было. Былі толькі з Саўміну і прэзыдэнцкай Адміністрацыі. Мы на той момант прайшлі ўсе працэдуры ўзгадненьня. На гэта спатрэбілася паўтара года. Мы вельмі доўга „бадаліся“ зь Міністэрствам абароны».

Былы дэпутат кажа, што галоўная спрэчка была вакол тэрміну «пацыфіст»:

Уладзімер Навасяд

Уладзімер Навасяд

«Мы настойвалі, каб у законе быў гэты тэрмін. Яны ж казалі, што гэта разьвядзе карупцыю — маўляў, немагчыма аргумэнтавана даказаць, што нехта ёсьць пацыфістам паводле глыбінных перакананьняў. І тады нібыта па даведкі аб пацыфізьме моладзь пойдзе ў розныя рэлігійныя сэкты. А мы казалі, што мы будуем грамадзянскую супольнасьць, а выбар моладзі заганяем у рэчышча веры. А гэта ж грамадзянскае паняцьце. І законы аб альтэрнатыўнай службе, якія зьявіліся ў пасьляваеннай Эўропе, у першую чаргу зьвязаныя не з рэлігійнымі перакананьнямі, а з грамадзянскай пазыцыяй».

Уладзімер Навасяд кажа: сыходзячы з Палаты прадстаўнікоў па заканчэньні тэрміну дэпутацтва, ён пакінуў там свой законапраект. Але паколькі далей ён ня быў дэпутатам, новы склад Палаты вырашыў не вяртацца да ягонага законапраекту.

XS
SM
MD
LG