Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты пацьвердзілі ўдзел Парэчанкава ў вайсковай апэрацыі і далі яму «народнага артыста»


Міхаіл Парэчанкаў страляе з кулямёта ў аэрапорце Данецку

Міхаіл Парэчанкаў страляе з кулямёта ў аэрапорце Данецку

Званьне Міхаілу Парэчанкаву прысвоена за «ўдзел у апэрацыі па вызваленьні аэрапорту гораду Данецк». Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік так званай ДНР Аляксандар Захарчанка, паведамляе Грамадзскае ТБ.

Расейскі актор Міхаіл Парэчанкаў пабываў у кантраляваным прарасейскімі сэпаратыстамі ўкраінскім Данецку. Пасьля гэтага разгарэўся скандал.

На сайтах прарасейскіх сэпаратыстаў было распаўсюджанае відэа, на якім Парэчанкаў у касцы з надпісам «Прэса» страляе з кулямёта. З роліка не відаць, куды цэліцца гэты грамадзянін Расеі. Сам ён пазьней пераконваў, што «не страляў у людзей» і здымкі «былі пастановачныя».

Афіцыйнай мэтай прыезду Парэчанкава ў Данецк быў паказ забароненага ва Ўкраіне фільму «Паддубны», дзе актор сыграў галоўную ролю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG