Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі Цэнтрабанк скасаваў мэханізм курсавой палітыкі, які дзейнічаў дагэтуль, чым, выглядае, адпусьціў расейскі рубель у вольнае плаваньне.

Як вынікае з адмысловай заявы фінансавай установы, ад сёньняшняга дня адмяняецца інтэрвал дапушчальных значэньняў кошту бівалютнага кошыка і рэгулярныя інтэрвэнцыі ў межах гэтага «апэрацыйнага інтэрвалу». Мяркуецца, што цяпер фармаваньне рублёвага курсу будзе адбывацца выключна пад уплывам рынкавых фактараў. Пры гэтым, праўда, удакладняецца, што правядзеньне валютных інтэрвэнцыяў магчымае ў выпадку ўзьнікненьня «пагрозы для фінансавай стабільнасьці», каб зьбіць ажыятажны і спэкулятыўны попыт на даляр ці эўра.

Захады дзеля ўтаймаваньня рубля пракамэнтаваў на сёньняшнім саміце АТЭС у Пэкіне прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін:

«Маючы на ўвазе тыя захады, якія робіць Цэнтральны банк у адказ на дзеяньні спэкулянтаў, думаю, скачкі курсу самым бліжэйшым часам спыняцца. Я перакананы, што ўсе гэтыя падзеі, якія мы цяпер бачым на валютным рынку ў Расеі, абсалютна не зьвязаныя з фундамэнтальнымі эканамічнымі прычынамі і фактарамі. Усё гэта прыйдзе ў адпаведную раўнавагу, бо носіць каньюнктурны, хвілінны характар».

На тле заяваў Пуціна расейскі рубель сапраўды крыху ўмацаваўся: калі пры канцы мінулага тыдня на тле ажыятажу некаторыя банкі прадавалі даляр па 50 рублёў, то па выніках сёньняшніх таргоў гэты паказьнік апусьціўся ніжэй за 46 рублёў. Праўды, ці надоўга — не бяруцца прагназаваць нават актыўныя гульцы фінансавага рынку.

XS
SM
MD
LG