Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве адбыўся тэракт у патрыятычным бары «Сьцяна»


Каля бару «Сьцяна» ў Харкаве
Каля бару «Сьцяна» ў Харкаве

Параненыя 11 чалавек. Бар «Сьцяна» папулярны сярод байцоў, якія вярнуліся з баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.

У нядзелю, 9 лістапада, увечары ў Харкаве на Рымарскай вуліцы ў пабе «Сьцяна» прагрымеў выбух. Паводле дадзеных Дзяржслужбы па надзвычайных сытуацыях, у выніку пацярпелі 11 чалавек.

Стан дваіх чалавек цяжкі. Загінулых няма.

Як паведамляе УНІАН, праваахоўныя органы кваліфікавалі здарэньне як «Тэрарыстычны акт зь цяжкімі наступствамі» ды ўсчалі крымінальную справу. Паводле відавочцаў, выбух прагрымеў каля барнай стойкі, пасля таго як там пакінулі пакет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG