Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Маккейн заклікае аказаць Украіне ваенную дапамогу і ўзмацніць санкцыі супраць Расеі


Джон Маккейн

Джон Маккейн

Cэнатар Джон Маккейн выступіў з заявай, у якой сьцьвердзіў, што Расея парушыла пагадненьне пра спыненне агню і зноў пастаўляе ва Ўкраіну прарасейскіх сэпаратыстаў, ваенную тэхніку і ўзбраеньні. Палітык гаворыць пра паўторнае ўварваньне Расеі на тэрыторыю Ўкраіны, вынікам якога будзе паглынаньне ўсё большай і большай яе часткі з боку новай Расейскай імпэрыі.

«Ніхто не павінен быць зьдзіўлены паведамленьнямі, што вялікія калёны расейскіх танкаў, артылерыі і вайскоўцаў пераехалі назад ва ўсходнюю Ўкраіну. Калі гэта праўда, гэта будзе апошняй і самай пераканаўчай падставай меркаваць, што пагадненьня пра спыненьне агню практычна няма.

Злучаныя Штаты і Эўропа павінны перастаць думаць, што ўзычэньне ваеннай дапамогі Ўкраіне будзе правакаваць прэзыдэнта Пуціна ў далейшай агрэсіі. Што самае правакацыйнае для Пуціна — дык гэта нежаданьне ЗША і Эўропы зрабіць гэтыя крокі, што Расея ўспрымае як праяву слабасьці.

Калі інфармацыя пра паўторнае ўварваньне Расеі пацьвердзіцца, гэта павінна прывесьці да неадкладнай эскаляцыі санкцый з боку ЗША і Эўразьвязу. Што яшчэ больш важна, мы павінны таксама даць нашым украінскім партнэрам ваенную дапамогу, каб яны маглі абараніць сваю сувэрэнную тэрыторыю і супрацьстаяць агрэсіі Пуціна. Калі мы гэтага ня зробім, Пуцін будзе працягваць спрабаваць паглынуць усё больш і больш Украіны для сваёй новай Расейскай імпэрыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG