Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталёнія сымбалічна прагаласавала за незалежнасьць


Шэсьце ў колерах каталёнскага сьцягу, архіўнае фота
Шэсьце ў колерах каталёнскага сьцягу, архіўнае фота

Павдодле папярэдніх зьвестак, больш за 80% грамадзян, якія прынялі ўдзел у нефармальным апытаньні ў Каталёніі, выказаліся за незалежнасьць правінцыі ад Гішпаніі.

Пра гэта паведамляе BBC.

У сымбалічным галасаваньні, якое ня мае юрыдычнай сілы, прынялі ўдзел больш за 2,25 мільёна каталёнцаў з 5,4 мільёна, якія маюць права голасу.

Жыхароў аўтаномнай правінцыі пыталіся, ці хочуць яны бачыць Каталёнію незалежнай дзяржавай. Арганізацыя галасаваньня цалкам лягла на плечы каля 40 тысяч валянтэраў.

Каталёнія зьбіралася праводзіць сапраўдны рэферэндум, але адмовілася ад гэтай задумы, таму што канстытуцыйны суд Гішпаніі пасля звароту гішпанскага ўраду заблякаваў на пяць месяцаў дзеяньне дэкрэту аб правядзеньні рэфэрэндуму.

Кіраўнік Каталёніі Артур Мас не пагадзіўся з рашэньнем і заявіў, што бярэ на сябе ўсю адказнасьць за правядзеньне апытаньня.

Улады Гішпаніі, якія выступалі супраць правядзеньня нефармальнага апытаньня, назвалі галасаваньне бясплодным і бескарысным недэмакратычным практыкаваньнем.

Паводле слоў прадстаўнікоў ураду, паводзіны кіраўніка ўраду Каталёніі Артура Маса моцна ўскладняюць будучыню, а апытаньне ня мае ніякай юрыдычнай сілы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG