Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская вечарына ў Львове


У Львове, у акадэмічным корпусе Ўкраінскага каталіцкага ўнівэрсытэту адбылася беларуская вечарына, зладжаная супольнымі сіламі актывістаў з Украіны і Беларусі. Мэтай мерапрыемства было азнаёміць львоўскую моладзь зь беларускай культурай, гісторыяй, мовай.

На працягу трох гадзін каля сотні наведнікаў мелі магчымасьць праслухаць кароткія лекцыі пра розныя аспэкты беларушчыны, задаць пытаньні, падыскутаваць. Акрамя таго падчас імпрэзы можна было купіць беларускую сымболіку і кнігі.

Арганізатары спадзяюцца неўзабаве таксама зладзіць украінскую імпрэзу ў Менску каб яшчэ больш узмацніць сувязь паміж моладзевымі асяродзьдзямі Ўкраіны і Беларусі.

Фота і відэа: Паўло Зуб'юк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG