Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У блогера забралі квадракоптар за палёт над кацельняю

  • Тэлеканал Белсат

Фота vk.com/klimianok

Фота vk.com/klimianok

Міліцыя заўважыла, як барадаты хлопец запусьціў квадракоптар з камэраю непадалёк ад кацельнай «Паўднёвая» ў Віцебску. Праваахоўнікі завезьлі хлопца ў пастарунак.

«Лепш бы я піў і паліў, як той хлопец, што сядзеў побач са мной у Першамайскім РАУС», – піша ў сваім блогу Павел Клімянок.

«Супрацоўнік КДБ пасьля доўгіх кансультацыяў праз тэлефон растлумачыў работнікам РУУСу, што мне інкрымінуюць два артыкулы адміністрацыйнага кодэксу: «парушэньне паветранай прасторы» ды «пранікненьне на тэрыторыю аб'екту, статус якога мы яшчэ ўдакладнім».

«Што я там спадзяваўся ўбачыць? Ды нічога! Я проста МОГ зазірнуць у трубу. Проста маючы такую магчымасць, яе не рэалізаваць – злачынства супраць свайго ўнутранага дзяцінства», – тлумачыць блогер.

Віцебскае аддзяленьне ўнутраных справаў першамайскага раёну правярае факт канфіскацыі лётнага апарату, які «быў зафіксаваны ў стане палёту над рэжымным аб'ектам», – зазначаецца ў адказе віцебскай гарадзкой пракуратуры на зварот Паўла Клімянка, – зазначаецца ў адказе віцебскай пракуратуры на зварот блогера.

Відэа з квадракоптару віцебскага блогера

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG