Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нараджэньне і сьмерць Бэрлінскага муру (ФОТАГАЛЕРЭЯ)


9 лістапада спаўняецца 25 гадоў з дня падзеньня Бэрлінскага муру, які падзяляў горад з 1961 году.

9 лістапада спаўняецца 25 гадоў з дня падзеньня Бэрлінскага муру, які падзяляў горад з 1961 году на Ўсходні Бэрлін, сталіцу Усходняй Нямеччыны, якой кіравалі камуністы, і Заходні Бэрлін — горад з асаблівым статусам, які існаваў у 1949-1990 гадах на тэрыторыі амэрыканскага, францускага і брытанскага сэктараў акупацыі Бэрліну.

У нядзелю на ўрачыстым мерапрыемстве ў канцэртнай залі на плошчы Жандармэнмаркт выступіць старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц. Сярод удзельнікаў сьвята першы і апошні прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса.

Бэрлінскі мур быў узьведзены, каб перашкодзіць «усходнім» немцам эміграваць у Заходнюю Германію. Па афіцыйных дадзеных, колькасьць загінулых пры спробах пераадолець Бэрлінскі мур складае 136 чалавек.

Да восені 1989 ГДР знаходзілася ў вострым сацыяльна-эканамічным і палітычным крызісе. Тысячы яе грамадзян спрабавалі эміграваць на Захад, у асноўным праз Чэхаславаччыну, дзе яны ўзялі ў аблогу амбасаду ФРГ у Празе. Абвастрэньне крызісу прывяло 9 лістапада да адмены памежнага рэжыму паміж усходняй і заходняй часткамі Бэрліну. Сымбалічнае падзеньне Бэрлінскага муру, а затым і яго фактычная ліквідацыя лічыцца адной з галоўных эўрапейскіх падзеяў канца дваццатага стагодзьдзя.

XS
SM
MD
LG