Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каталёнія сёньня праводзіць «рэфэрэндум» аб незалежнасьці ад Гішпаніі


У Каталёніі сёньня праходзіць неафіцыйны рэфэрэндум аб незалежнасьці, нягледзячы на пазыцыю ўраду Гішпаніі, які настойвае на захаваньні адзінства краіны.

Каталёнскія грамадзянскія актывісты, грамадзкія і палітычныя дзеячы ў апошнія месяцы ўзмацнілі кампанію за незалежнасьць рэгіёну і разьлічваюць на шырокі ўдзел выбарнікаў у рэфэрэндуме. Яны спадзяюцца, што высокі ўзровень падтрымкі сэпаратысцкіх настрояў прымусіць цэнтральны ўрад пайсьці на перамовы. Каталёнцы патрабуюць прынамсі больш значнай аўтаноміі рэгіёну ў вырашэньні падатковых і палітычных пытаньняў.

Мітынг у Каталёніі ў падтрымку Незалежнасьці

Мітынг у Каталёніі ў падтрымку Незалежнасьці

Дасьледаваньні грамадзкай думкі паказваюць, што каля 80-ці адсоткаў насельніцтва выказваюцца за вялікую аўтаномію ад Мадрыду. У той жа час, за поўную незалежнасьць, па дадзеных апытаньняў, гатовая прагаласаваць палова каталёнцаў.

Шматгадовы рух за незалежнасьць Каталёніі ўзмацніўся ў апошнія гады на фоне паглыбленьня эканамічнай рэцэсіі. Каталёнская частка ў агульным гішпанскім валавым нацыянальным прадукце складае каля 20 працэнтаў. Сем з паловай мільёнаў жыхароў гэтага рэгіёну гавораць на сваёй мове, маюць уласныя культурныя і гістарычныя традыцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG