Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter-карыстальнікі абвінавачваюць АБСЭ у прарасейскай пазыцыі


Карыстальнікі twitter ва Ўкраіне пачалі кампанію пад хэштэгам #mercenaryosce (АБСЕ - найміты).

Падставай для гэтага стаў апошні даклад арганізацыі, у якім было заяўлена, што абстрэл школы ў Данецку, пры якім загінулі дзеці, вёўся з пазыцыі ўкраінскіх войскаў.

Сытуацыю таксама падагрэлі фатаграфіі, на якіх супрацоўнікі АБСЭ падвозілі ўзброеных сепаратыстаў на сваіх аўтамабілях. Блогеры лічаць, што АБСЭ выступае на баку Расеі, а доказаў абстрэлу школы з украінскай тэрыторыі няма. У блогу, які асьвятляе падзеі ва Ўкраіне, былі прыведзеныя факты таго, што абстрэл ня мог весьціся з украінскіх пазіцый.

Таксама, вядомы ўкраінскі вайсковы пад пазыўным Маршал, распавядае на відэа, што ўкраінскія байцы абураныя дзеяньнямі місіі АБСЕ, якія папросту адседжваюцца ў сваёй штаб-кватэры ў Данецку. Карыстальнікі сацыяльных сетак імгненна адрэагавалі на гэтую інфармацыю тысячамі паведамленьняў і іранічных карцінак. Па хэштэгу #mercenaryosce ужо напісана больш за 8 000 твітаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG