Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыцы знайшлі парэшткі 43 зьніклых студэнтаў. Іх забілі, целы спалілі і кінулі ў раку


Пратэстоўцы трымаюць партрэты зьніклых студэнтаў
Пратэстоўцы трымаюць партрэты зьніклых студэнтаў

Трое падазраваных, затрыманых па справе аб зьнікненьні групы студэнтаў у Мэксыцы, прызналіся ў забойстве больш за сорак чалавек.

Трое падазраваных, затрыманых па справе аб зьнікненьні групы студэнтаў у Мэксыцы, прызналіся ў забойстве больш за сорак чалавек.

Пра гэта паведаміў у пятніцу генэральны пракурор Мэксыкі Хэсус Мурыльё Карам. Паводле яго слоў, затрыманыя заявілі таксама, што спалілі парэшткі забітых, а затым скінулі іх у раку. Мэксыканскія ўлады выявілі ў рацэ парэшткі некалькіх чалавек. Асобы забітых пакуль не ўсталяваныя, але мяркуецца, што гаворка ідзе пра зьніклых студэнтаў.

43 студэнты зьніклі 26 жніўня ў горадзе Ігуала на захадзе Мэксыкі пасьля таго, як на загад мэра гэтага горада іх затрымалі падчас вулічных беспарадкаў. У той дзень у сутыкненьнях у Ігуале загінулі шэсьць чалавек. Фэдэральныя ўлады Мэксыкі пазней арыштавалі мэра Ігуалы Хасэ Луіса Абарку, абвінаваціўшы яго ў тым, што, уступіўшы ў змову з адной зь мясцовых бандыцкіх груповак, ён распарадзіўся аб выкраданьні студэнтаў. Разам з мэрам была арыштаваная яго жонка. Мяркуецца, што ў выкраданьні студэнтаў таксама ўдзельнічалі мясцовыя паліцыянты. Агулам былі арыштаваныя больш за 70 чалавек.

Зьнікненьне студэнтаў атрымала велізарны рэзананс у краіне. Сваякі зьніклых і праваабарончыя групы абвінавачваюць мэксыканскі ўрад у тым, што ён занадта павольна і неэфэктыўна расьсьледуе гэтую справу. У сувязі зь незадаволенасьцю мэксыканскіх грамадзянаў прэзыдэнт краіны Энрыке Пэнья Ньета адмяніў заплянаваны на наступны тыдзень візыт у Кітай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG