Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама: Мурам не стрымаць імкненьня да Свабоды


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама павіншаваў, як ён выказаўся, нямецкіх сяброў і саюзьнікаў з 25-годзьдзем падзеньня Бэрлінскага муру.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама павіншаваў, як ён выказаўся, нямецкіх сяброў і саюзьнікаў з 25-годзьдзем падзеньня Бэрлінскага муру.

У заяве, распаўсюджанай Белым домам, гаворыцца, што Злучаныя Штаты ганарацца тым, што нашы нямецкія сябры — сярод самых моцных саюзнікаў.

Па словах амэрыканскага лідэра, народы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы горда стаяць, як дэмакратычныя краіны. Пасьля падзеньня Бэрлінскага муру Эўропа стала больш інтэграванай, больш квітнеючай і больш бясьпечным месцам, сказаў прэзыдэнт Абама.

Але, па яго ацэнцы, дзеяньні Расеі супраць Украіны нагадваюць, што мы павінны больш працаваць разам, каб у поўнай меры рэалізаваць наша агульнае бачаньне Эўропы, якая зьяўляецца цэласнай, вольнай і мірнай. У Эўропе і за яе межамі, усюды, дзе грамадзяне імкнуцца вызначыць свой уласны лёс, мы будзем кіравацца ўрокамі Бэрліна, заявіў Абама. Сьцены і рэпрэсіўныя рэжымы могуць трымацца нейкі час, але ў рэшце рэшт яны ня могуць вытрымаць жаданьне свабоды і чалавечай годнасьці, якое гарыць у сэрцы кожнага чалавека.

«Як і многія амэрыканцы, я ніколі не забуду сцэны Ўсходняга Бэрліна, калі людзі выйшлі мужна на вуліцы, рассоўваючы ахоўнікаў і разьдзіраючы сьцяну, якая так доўга аддзяляла іх ад сем’яў і сяброў і вольнага сьвету», — заявіў Абама.

Гэта было сьведчаньне адвагі пакаленьняў заходніх немцаў, амэрыканцаў і іншых саюзьнікаў, які стаялі плячом да пляча скрозь доўгую «халодную вайну». І гэта было напамінам, што сьцены з бэтону і калючага дроту не ідуць ні ў якое параўнаньне з воляй звычайных мужчын і жанчын, якія хочуць жыць свабодна, заявіў прэзыдэнт ЗША.

У Бэрліне ўздоўж усяго пэрымэтра муру, які некалі падзяляў горад, усталяваныя падсьвечаныя кулі, якія будуць запушчаныя ў неба ў нядзелю, у 25-ю гадавіну падзеньня муру, які стаў пачаткам падзеньня камуністычнага рэжыму ГДР і ўзьяднаньня Германіі.

XS
SM
MD
LG