Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 лістапада: Вечарына Віталя Рыжкова ў Бабруйску


Віталь Рыжкоў

Віталь Рыжкоў

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.



ПАДЗЕІ ДНЯ

Творчая вечарына паэта Віталя Рыжкова ў Бабруйску. (вул. Кастрычніцкая, 173-а). Пачатак а 18.00.

колькасьць піва на вечар у гэтым горадзе даўно ня мераюць літрамі
аўтобусы тут бяз шкла каб пасажыры суседніх маглі размаўляць
добра Табе — Ты нарадзіўся пад Сузор’ем Вялікай Літары
кароткачасовы дождж безь перапынку плача як немаўляхранічнага аптымізму хапае толькі на тое каб напісаць смску
ды трымацца больш-менш вясёлым — хай сабе гэта й вонкава
жыхароў гэтага гораду даўно пужаюць будоўляй АЭСу —
сьмяецца і плача ў сем ручаёў Беларусь сямівокая
тут у горадзе М мне таксама радасна радасна
але лёгка адчуць безь любога сыгналу трывогу
у нас усё добра — мы ў атачэньні патрэбнага радыюсу
у самым сьмярдзючым цэнтры чагосьці жывога


Віталь Рыжкоў, «Беларусь сямівокая» (фрагмэнт)



ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1906 — у Вільні пачала выходзіць «Наша Ніва», найстарэйшая газэта на беларускай мове. Выдавалася ад 10.11.1906 да 7.8.1915. Друкавалася кірыліцай, да 18.10.1912 таксама і лацінкай. Звычайны тыраж складаў 4.5 тыс. асобнікаў. Выхад газэты быў спынены ў сувязі з набліжэньнем расейска-нямецкага фронту да Вільні.

1920 — аддзелы Станіслава Булак-Балаховіча захапілі Мазыр.

1974 — адбыўся пуск першага тралейбуса ў Горадні.



У гэты дзень нарадзіліся:

1483 — Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.

1749 — Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэтаў.

1759 — Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург.

О сэрца прагнае, дарэмна ты,
Дарэмна ў гожых летуценнях блудзіш —
Рука схапіць не можа пустаты,
А грудзі ценем шчасця не астудзіш.
Жывую прывядзі яе сюды,
О, прывядзі жывую мне на грудзі!
Хоць бы яе накідкі ўбачыць шляк!
І дрэмлецца, і не засну ніяк.
І ціха, з душой бесклапотнай,
Як светлая зорка-заранка,
Яна падышла і пяшчотна
Пацалавала каханка.

Фрыдрых Шылер, фрагмэнт верша «Чаканьне» (пераклад Юркі Гаўрука)


1801 — Уладзімір Даль, расейскі навуковец і пісьменьнік, лексыкограф.

1910 — Зьмітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.

1919 — Міхаіл Калашнікаў, расейскі канструктар зброі.

1921 — Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор і пэдагог.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

10 лістапада 1938 памёр Мустафа Кемаль Атацюрк

XS
SM
MD
LG