Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 лістапада: Шэсьце і мітынг у Лошыцы


Мітынг у Лошыцы ў 2012 годзе.

Мітынг у Лошыцы ў 2012 годзе.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




ПАДЗЕІ ДНЯ

Мэмарыяльныя шэсьце і мітынг у Лошыцкім Яры на ўскраіне Менску, на месцы масавых расстрэлаў, дзе ўсталяваны вялікі Крыж у памяць беларускіх пакутнікаў. Збор удзельнікаў а 12.00 каля будынку Палаца культуры «Лошыцкі» (былы Палац культуры Камвольнага камбінату, вул. Маякоўскага, 129). Акцыю ладзіць КХП-БНФ. На правядзеньне акцыі ёсьць дазвол уладаў.

У рок-клюбе «TNT» у Менску канцэрт гурту «Re1ikt». Пачатак а 21.00.


ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1512 — Францыск Скарына ў Падуі абараніў ступень доктара мэдычных навук.

1794 — у выніку падаўленьня Польскага паўстаньня 1794 г. расейскай арміяй капітулявалі абаронцы Варшавы.

1938 — нямецкія нацысты ўчынілі габрэйскі пагром («Крышталёвая ноч»).

1941 — нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у беларускім мястэчку Мір.

1953 — памёр валійскі паэт Дылан Томас.

Я прагну выбрацца адсюль,
Ад шыпеньня сатлелай маны
І няспыннага крыку старых жахаў,
Што страшнее з захадам дня
У глыбокае мора за гарою;
Я прагну выбрацца адсюль,
Ад паўтараньня прывітаньняў —
Бо там лунаюць прывіды ў паветры,
Блукае прывіднае рэха на паперы
І гудуць натоўпы і аркестры.


Я прагну выбрацца адсюль, але баюся:
А ўсё ж якоесьці нязбытае жыцьцё
Выпырсьне з прыску старое маны
І асьлепіць мяне зыркім россыпам.
Ні ад спрадвечнай боязі ўначы,
Ні ад расстаньня шапкі з галавою,
Ні ад зацятай моўкнасьці у трубцы
Я не ўпаду у ложак сьмерці.
Сканаць ад гэтага было б няцяжка мне,
Напалову ў рутыне, напалову ў мане.

Дылан Томас, «Я прагну выбрацца адсюль» (пераклад Хрысьціны Граматовіч)


1989 — пачаўся дэмантаж Бэрлінскага муру.


1994 — у Нямеччыне быў штучна сынтэзаваны хімічны элемэнт з атамным нумарам 110, які атрымаў назву дармштат (ад назвы гораду, у якім яго сынтэзавалі).

9 лістапада — Усясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму.

У гэты дзень нарадзіліся:

1789 — Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геоляг.

1818 — Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.

1922 — Нестар Сакалоўскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР.


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

9 лістапада 1966 Ёка Она ўпершыню бачыць Джона Ленана

XS
SM
MD
LG