Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 лістапада: вечарына Віталя Рыжкова і канцэрт «Троіцы»


Віталь Рыжкоў

Віталь Рыжкоў

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Магілёў. У антыкавярнi «Чердак» (вул. Ленінская 7, 3-ці паверх) адбудзецца творчы вечар паэта Віталя Рыжкова. Пачатак а 18:00


Менск. У межах ХХІ міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» у кінатэатры «Цэнтральны» пройдзе начны кінапаказ ад 24.00 да 6.00. Гледачы ўбачаць новыя стужкі лепшых рэжысэраў сьвету

Менск. У беларускай Дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца вялікі сольны канцэрт этна-трыа «Троіца». Пачатак а 19:00. Коштквіткоў ад 150.000 да 300.000 рублёў

Вокладка альбому "Троіцы"

Вокладка альбому "Троіцы"


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1620 — у часе трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары, якая на некалькі стагодзьдзяў пазбавіла Чэхію незалежнасьці.

1895 — Вільгельм Рэнтген вынайшаў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-промнямі.

1923 — «Піўны путч» у Мюнхэне, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Вэймарскай Нямеччыне.

1929 — адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў.

1939 — у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя.

1956 — адкрыцьцё музэя абароны Берасьцейскай крэпасьці.


У гэты дзень нарадзіліся:

1050 — Сьвятаполк Ізяслававіч, Князь полацкі, тураўскі, Вялікі князь кіеўскі.

1784 — Тэадор Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр. Як гісторык Нарбут вядомы сваёй дзевяцітамовай «Гісторыяй літоўскага народу».

1785 — Міхал Баброўскі, беларускі славіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар

1847 — ангельскі пісьменьнік Брэм Стокер, які праславіўся сваім раманам «Дракула».

1858 — Тадэвуш Урублеўскі, беларускі адвакат і грамадзкі дзеяч.

1883 — Вацлаў Ластоўскі, беларускі навуковец, выдавец, пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар БНР

1902 — кампазытар Нестар Сакалоўскі, аўтар музыкі гімну БССР, а цяпер Рэспублікі Беларусь. Яшчэ зь ягонага даробку — вядомая песьня пра Нёман.

1941 — Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык.



У гэты дзень памерлі:

Іван Бунін у Парыжы, 1933 год.

Іван Бунін у Парыжы, 1933 год.

1953 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт.

1964 — Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі.

2010 — Міхась Савіцкі, савецкі і беларускі мастак.


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Проста ў промні

XS
SM
MD
LG