Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўвяла ва Ўкраіну танкі і гаўбіцы, — РНБА Украіны


Расейскія танкі пад Горлаўкай, фота 20.06.2014

Расейскія танкі пад Горлаўкай, фота 20.06.2014

Прэсавы сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве заявіў, што 32 расейскія танкі і іншыя бронемашыны, а таксама расейскія салдаты зайшлі ў Луганскую вобласьць Украіны з тэрыторыі Расеі. Паводле ягоных слоў, Расея перавяла ва Ўкраіну 16 гаўбіц і 30 грузавікоў з салдатамі і амуніцыяй.

У яшчэ адной калёне, якая зайшла з Расеі ва Ўкраіну, знаходзяцца тры мабільныя радыёлякацыйныя сыстэмы, паведаміў прэсавы сакратар РНБА.

Паводле Андрэя Лысенкі, цягам апошніх сутак ў зоне АТА загінула 5 украінскіх салдат і паранена яшчэ 16.

Учора Кіеў зафіксаваў вялікае згрупаваньне расейскіх войскаў каля мяжы з Украінай. Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны заявіла, што 6 лістапада 60 немаркіраваных бронемашын, у тым ліку 50 танкаў Т-64, былі пераведзеныя да мяжы з Украінай у Растоўскай вобласьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG