Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бібліятэка Будучыні


Карціна Івана Шышкіна «Лясныя могілкі» (1893)

Карціна Івана Шышкіна «Лясныя могілкі» (1893)

Маргарэт Этвуд напісала твор, які апублікуюць толькі праз 100 гадоў. Канадзкая пісьменьніца — першая ўдзельніца праекту пад назвай Бібліятэка Будучыні, прыдуманага шатляндзкай мастачкай Кэйты Патэрсан. Праект пачаўся сёлета пасадкай 1000 дрэваў на ўскраінах Осла. Штогод на працягу стагодзьдзя адзін пісьменьнік будзе дадаваць тэкст да збору, які запачаткавала Этвуд. У 2114 годзе ўсе дрэвы сьсякуць і зробяць зь іх паперу, на якой надрукуюць тэксты Бібліятэкі Будучыні. Праект, безумоўна, файны, але ён грунтуецца на дзьвюх аптымістычных прадпасылках: 1) людзі праз 100 гадоў яшчэ будуць цікавіцца літаратурай; 2) папяровая кніжка ўсё яшчэ будзе заставацца жывым артэфактам культуры. Адно і другое — ня факт.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG