Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто такія «тарбэшнікі» і за што іх ня любяць?


У новым выпуску перадачы «Прадай бараду» Андрусь Такінданг распавядае, што раней думаў, што Беларусь пляскатая, як блін, аднолькавая па ўсёй тэрыторыі.

І аднойчы ён пачуў гісторыю пра «тарбэшнікаў», якія жывуць у адной зь беларускіх вёсак. Чаму іх празвалі «тарбэшнікамі»? А справа ў тым, што вёска стаяла на польска-савецкай мяжы. Дык калі з польскага боку ўсе працавалі, то ў гэтай вёсцы гулялі. А потым восеньню голад усчаўся, і жыхары вёскі па суседзях жабраваць пайшлі. З таго часу іх «тарбэшнікамі» і пачалі называць.

> Прадай бараду на youtube

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG