Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Левінаў — Лукашэнку: «На Віцебск насоўваецца расейская экспансія»


Магніцік з Лукашэнкам і Пуціным. Фота Сяржук Серабро

Магніцік з Лукашэнкам і Пуціным. Фота Сяржук Серабро

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў даслаў электронны зварот на сайт Аляксандра Лукашэнкі. Ён патлумачыў Радыё Свабода, што нагодай для гэтага сталася сувэнірная прадукцыя, якая прадаецца ў Віцебску.

Фотаздымак магніта на лядоўню праваабаронца даслаў разам са сваім зваротам.

Павал Левінаў.

Павал Левінаў.

"У гандляроў сувэнірамі, якія стаяць уздоўж вуліцы Суворава ў Віцебску, можна часам заўважыць прадукцыю вельмі сумнеўнага ідэалягічнага зьместу, не кажучы ўжо пра мастацкія вартасьці. Ды прыкладу, гэты магніт. На ім выявы дзяржаўных сьцягоў Беларусі і Расеі, а таксама выявы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна, якія паціскаюць адзін аднаму рукі. Подпіс:"Расея. Белая і Вялікая". Нібыта абедзьве дзяржавы ёсьць адзінай краінай. Таму ў электронным звароце я так і пішу: «На Беларусь, у прыватнасьці, на горад Віцебск, марудна, але ўпэўнена распаўсюджваецца экспансія з боку Расейскай Фэдэрацыі. То ў нас нейкія людзі, прыкідваючыся глуханямымі, раздаюць расейскія сьцяжкі, а ДАІ нібыта не заўважае парушэньняў, нават калі гэта адбываецца на праезднай частцы. ДАІ не зьвяртае ўвагу і на георгіеўскія стужкі, затое бела-чырвона-белую сымболіку прымушае прыбіраць. Цяпер вось ажыцьцяўляецца продаж сувэнірнай прадукцыі антыбеларускага зьместу. Я лічу неабходным, каб кіраўніцтву Віцебска і вобласьці ўказалі на недапушчальнасьць падобных рэчаў», — гаворыць Павал Левінаў.

Гандаль сувэнірнай прадукцыяй на пешаходнай частцы вуліцы Суворава ў цэнтры Віцебску санкцыянаваны мясцовымі ўладамі. Разьлік зроблены на тое, што яна прыцягне ўвагу турыстаў.

На памежнай Віцебшчыне самая большая частка турыстаў — менавіта з Расейскай Фэдэрацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG