Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Эйсмант: «Я была тэлевядучай і ўяўляю сабе ўсю адказнасьць, якая мяне чакае»


Натальля Эйсмант
Натальля Эйсмант

Карэспандэнту Свабоды ўдалося датэлефанавацца да Натальлі Эйсмант, якая прызначана прэс-сакратаром кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Натальля сказала, што ад сёньняшняга дня прыступіла да сваіх абавязкаў.

На пытаньне, чаму яна пайшла на гэтую працу і чаго на новай пасадзе ад яе чакаць, Натальля адказала так (на беларускай мове):

«Ведаеце, дзякуй, канечне, вялікі за ўвагу да маёй асобы. Але, на жаль, пакуль ніякіх камэнтаў я не даю. То бок дзякуй, што вы зьвярнулі ўвагу і патэлефанавалі да мяне, але крыху пазьней будзем аб усім размаўляць».

Карэспандэнт: «Вы былі тэлевядучай. Але ж гэта вельмі адказная праца...»

Эйсмант: «Я была тэлевядучай і ўяўляю сабе ўсю адказнасьць, якая мяне чакае. Але я думаю, што калі добра працаваць, то можна з усім справіцца«.

Карэспандэнт: «Можа, вы будзеце ладзіць прэс-канфэрэнцыі і неяк зьменіцца праца прэс-службы?»

Эйсмант: «Зь цягам часу вы ўсё ўбачыце. Мяне яшчэ шмат чаго чакае, я даведаюся аб усім, і мы зь цягам часу ўсё даведаемся разам».

Пытаньне пра сям’ю Натальля не даслухала і сказала: «Ня маю часу. Ніякіх камэнтаў. Усё». І паклала слухаўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG