Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошын ня ведае новага старшыню Менскага гарвыканкаму


Уладзімер Ярмошын.

Уладзімер Ярмошын.

З нагоды прызначэньня Андрэя Шораца новым старшынёй Менскага гарвыканкаму Свабода папрасіла выказацца былога кіраўніка менскай вертыкалі Ўладзімера Ярмошына.

Уладзімер Ярмошын цяпер у камандзіроўцы ў Францыі. Пра тое, што ў сталічным гарвыканкаме зьявіўся новы кіраўнік, ён толькі што даведаўся.

Ярмошын: «Толькі што паведамілі».

Карэспандэнт: «І што вы можаце сказаць пра новага сталічнага гораданачальніка?»

Ярмошын: «Я паняцьця пра яго ня маю. І ня ведаю новага начальніка Менскага гарвыканкаму».

Карэспандэнт: «Ён каранямі зь віцебскага рэгіёну...»

Ярмошын: «Я зь ім не сустракаўся. Ніколі не размаўляў. Нават не перасякаўся дзесьці на хадзьбе».

Карэспандэнт: «Ладуцька ўсё ж быў зь Менску. Цяпер зноў новы кіраўнік сталіцы з рэгіёну».

Ярмошын: «Гэтага я камэнтаваць ня буду. Чаму так адбываецца, я гэтага ня ведаю».

Карэспандэнт: «Цяжкая гэтая праца — старшыня гарвыканкаму? Калі адкінуць канкрэтныя прозьвішчы, што цяжэй — кіраваць міністэрствам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ці сталіцай? Які воз цяжэйшы?»

Ярмошын (сьмяецца): «Я міністрам ЖКГ ніколі ня быў, увесь час працаваў у горадзе. Гэта — сур’ёзная праца. Вельмі сур’ёзная».

XS
SM
MD
LG