Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенная дактрына Польшчы: Расея як пагроза для рэгіянальнай бясьпекі


Дэманстрацыя перад расейскай амбасадай у Варшаве 1.09.2014
Дэманстрацыя перад расейскай амбасадай у Варшаве 1.09.2014

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падпісаў Стратэгію нацыянальнай бясьпекі (ваенную дактрыну) Польшчы, у якой Расея прызнаецца пагрозай для рэгіянальнай бясьпекі.

Адпаведны пункт у стратэгіі, паводле польскіх СМІ, сфармуляваны наступным чынам:

«Адносіны Расеі з Захадам застануцца важным чыньнікам, які будзе ўзьдзейнічаць на бясьпеку Польшчы, рэгіёну і Эўропы. Адбудоўваньне вялікадзяржаўнасьці Расеі коштам яе атачэньня і ўзмацненьне яе канфрантацыйнай палітыкі, прыкладам чаго зьяўляецца канфлікт ва Ўкраіне, у тым ліку анэксія Крыму, адмоўна ўплывае на стан бясьпекі ў рэгіёне».

Браніслаў Камароўскі падкрэсьліў, што пасьля зацьвярджэньня Стратэгіі нацыянальнай бясьпекі будуць прымацца наступныя дакумэнты і рашэньні, у тым ліку тайнага характару, якія маюць на мэце палепшыць ўзброеныя сілы і абароназдольнасьць краіны.

«Праца ўжо трывае, таму што мы супольна робім высновы з таго, што зьмянілася да горшага на ўсход ад Польшчы, дзе зьявіўся абшар ня толькі нестабільнасьці, але і абшар, дзе выразна відаць, што дрэнныя зьмены маюць не часовы характар, а трывалы» — сказаў прэзыдэнт Польшчы.

Новая ваенная дактрына Польшчы, якая зьмяняе папярэдні дакумэнт з 2007 году, прыярытэтнае значэньне ў абароназдольнасьці краіны надае стратэгічнаму партнэрству са Злучанымі Штатамі Амэрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG