Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі рубель працягвае падаць. Даляр і эўра абнавілі максымумы


Расейскі рубель сёньня працягвае падаць на таргах Маскоўскай біржы. Даляр і эўра дасягнулі новага гістарычнага максымуму.

Кошт даляра ў ходзе ранішніх таргоў паднялася да 45 расейскіх рублёў 36 капеек, кошт эўра — да 56 рублёў 77 капеек. Ужо праз некалькі хвілін кошт бівалютнага кошыка вырас больш чым на 50 капеек і ўпершыню паднялася вышэй за 50 рублёў.

Сёньня ж Банк Расеі абвясьціў аб павышэньні межаў валютнага калідора на 5 капеек. Напярэдадні Цэнтрабанк аб’явіў пра тое, што ня мае намеру траціць на валютныя інтэрвэнцыі для падтрымкі рубля больш за 350 мільёнаў даляраў у суткі.

Паводле афіцыйна апублікаваных Банкам Расеі дадзеных, за кастрычнік 2014 года ў ходзе валютных інтэрвэнцый было выдаткавана больш за 29 мільярдаў даляраў.

Экспэрты перакананыя, што асноўнымі прычынамі ціску на расейскую валюту застаюцца падзеньне сусьветных цэн на нафту, а таксама геапалітычныя фактары, у першую чаргу падзеі на ўсходзе Ўкраіны і дачыненьне да іх расейскіх уладаў.

XS
SM
MD
LG