Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя перамовы па Ўкраіне ў Менску — праз тыдзень


Прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык

Прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык

«Мы знаходзімся ў высокай ступені падрыхтоўкі да любога мерапрыемства, якое зьвязанае з дасягненьнем міру ва Ўкраіне», — заявіў сёньня прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык, адказваючы на пытаньне Свабоды, ці можа ён пацьвердзіць сёньняшнія словы прадстаўнікоў так званай Луганскай народнай рэспублікі, якія заявілі, што наступны раўнд Менскага перамоўнага працэсу адбудзецца ўжо на наступным тыдні ў Менску.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС сказаў, што «беларускі бок лічыць прыярытэтнай задачай працяг і завяршэньне мірнага працэсу пры безумоўным выкананьні ўсімі бакамі дамоўленасьцяў, якія былі дасягнутыя ў Менску. Мы пацьвярджаем нашу гатоўнасьць усялякімі сродкамі садзейнічаць таму, каб мірны працэс стаў незваротным».

XS
SM
MD
LG