Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хуткія спатканьні па-беларуску — сёньня ў Менску (+ВІДЭА)


Фота Паўла Аксіновіча

Фота Паўла Аксіновіча

6 лістапада зь 19:00 да 20:00 пройдуць «Хуткія спатканьні (speed-dating) па-беларуску», мэтай якіх даць беларускамоўным хлопцам і дзяўчат магчымасьць пазнаёміцца.

Узяць удзел можа кожны.

Сустрэчы адбываюцца ў адным зь менскіх клюбаў. Удзельнічаюць збольшага маладыя людзі 18-30 гадоў. 10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія адно аднаго ня ведаюць, маюць па 4-5 хвілінаў, каб перазнаёміцца ды паразмаўляць па-беларуску. Па выніках размоваў, у асабістай анкеце кожны можа адзначыць, хто яму ці ёй спадабаўся, і калі сымпатыя будзе ўзаемная, арганізатары пра гэта паведамляюць.

Каб паўдзельнічаць, арганізатары просяць дасылаць заяўку на artsiadziba@gmail.com, канец падачы заявак - 18:00, 6 лістапада. Пасьля заканчэньня мерапрыемства ўдзельнікам паведамляецца, дзе будзе адбывацца сустрэча. У заяўцы просяць пазначаць імя, прозьвішча, узрост і спасылку на профілі ў сацсетках.

XS
SM
MD
LG