Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Танкачовай: «Лібэралізацыя» вас не тычыцца


Уладзімер Мацкевіч

Уладзімер Мацкевіч

Чаму ўлады пайшлі на высылку праваабаронцы Алена Танкачовай з Беларусі? Які мэсідж тым самым яны дасылаюць незалежнаму грамадзтву? На гэтыя пытаньні адказвае старшыня рады Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь» Уладзімер Мацкевіч.

Цыганкоў: Для тых, хто сочыць за палітычным жыцьцём у Беларусі, відавочна, што такія рашэньні, як высылка Алена Талкачовай, відавочна прымаюцца не на ўзроўні раённага аддзелу міліцыі. Што ўлады хочуць паказаць незалежнаму грамадзтву гэтым сваім крокам?

Мацкевіч: Я думаю, мэсідж даволі просты. Яго можна сфармуляваць наступным чынам: усё, што сёньня адбываецца ў паляпшэньні, лібэралізацыі адносінаў з Захадам, вас, грамадзянскую супольнасьць і палітычную апазыцыю — не тычыцца. Гэта не для вас і гэта будзе адбывацца без вас, вы тут не прычым.

Для гэтага выбрана вельмі прыдатная фігура. Алена Танкачова — грамадзянка Расеі, а не Польшчы, Нямеччыны ці любой іншай эўрапейскай краіны. Таму Эўропа фармальна да гэтай сытуацыі не павінна мець ніякага дачыненьня.

Цыганкоў: Але чаму беларускія ўлады лічаць, што Расея ніяк не адрэагуе? І такія прыклады былі? Але чаму на гэты раз Менск лічыць, што Масква не адрэагуе?

Мацкевіч: Бо вядомая пазыцыя Алена Танкачовай па расейскіх пытаньнях. Праваабаронцаў там увогуле не шануюць, а тым больш Алена выказвалася і пра агрэсію Расеі ва Ўкраіне. Думаю, гэтыя выказваньні і ня робяць Алену прывабнай для Расеі. Як сказаў сёньня хтосьці з расейскай амбасады, маўляў, з Беларусі высылаюць сотні расейскіх грамадзянаў, чым Танкачова адрозьніваецца.

Яны ж ня могуць сказаць — не, не высылайце да нас гэтую праваабаронцу, нам такія не патрэбныя. Яны магчыма, у душы і хацелі б такое нешта сказаць — але публічна маўчаць і нічога не скажуць.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG