Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку абстралялі школу, дзе вучыўся Ахметаў. Загінулі два падлеткі


Пасьля аднаго з выбухаў у Данецку.

Пасьля аднаго з выбухаў у Данецку.

У Данецку ў выніку абстрэлу ў сераду загінулі два мірных жыхара — вучань 8-й клясы і 18-гадовы малады чалавек.

Яшчэ 4 чалавекі параненыя, у тым ліку трое падлеткаў. Адзін з пацярпелых — у цяжкім стане.

Як паведамляюць у Фэйсбуку відавочцы, снарад разарваўся, калі падлеткі гулялі ў футбол на стадыёне школы № 63, у пасёлку Паўночны — каля данецкага аэрапорта. Кіраўнік кампаніі «Сістэм Кэпітал Мэнэджмэнт» («СКМ») алігарх Рынат Ахметаў выказаў гатоўнасьць дапамагчы сем’ям загінулых і параненым. У заяве, апублікаванай на старонцы данецкага Гуманітарнага штабу «Дапаможам» у Фэйсбуку, Ахметаў паведамляе, што трагедыя адбылася ў яго родным пасёлку і сам ён выпускнік 63-й школы.

У сераду ж прэсавы цэнтар сіл Антытэрарыстычнай апэрацыі паведаміў аб раненьні пецярых вайскоўцаў у выніку абстрэлаў ў раёне населеных пунктаў Старагнатоўка, Гранітнае Данецкай вобласьці, а таксама на аўтатрасе «Бахмутка» ў Луганскай вобласьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG