Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Я праціўнік рэвалюцый, але 7 лістапада няхай застаецца


Аляксандр Лукашэнка не зьбіраецца адмяняць сьвята 7 лістапада.

Пра гэта ён заявіў у Магілёве падчас сустрэчы з калектывам кампаніі «Протас».

«Ніякага палітычнага сэнсу ў гэтае сьвята я не ўкладаю. Людзі прывыклі яго адзначаць. І чаму трэба яго адмяняць?Я праціўнік рэвалюцый, як і вы, але тады людзі змагаліся за лепшае жыцьцё», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсьліў, што не зьяўляецца прыхільнікам таго, каб «ламаць гісторыю і пераназываць даты». «Але ў нас ўхіл на гэтае сьвята некалькі іншы — да гэтага часу падыходзіць да завяршэньня вытворчы і фінансавы год на прадпрыемствах. І я прапанаваў — давайце да гэтага сьвята рабіць народу падарункі, паказваць, што зрабілі за год. Гэты дзень трэба захаваць як дзень прамежкавай справаздачы перад народам. Не раю палітызаваць гэтае сьвята, трэба больш думаць аб практыцы — будаваць новыя масты, дамы, вытворчасьці. Гэта галоўны сэнс, які мы ўкладваем у гэты сьвята», — цытуе БелТА Лукашэнку.

У Беларусі 7 лістапада афіцыйна адзначаецца як дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG