Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі насьпявае палітычны крызыс


Мая Панджыкідзэ.

Мая Панджыкідзэ.

Міністар замежных спраў Грузіі Мая Панджыкідзэ заявіла пра адстаўку на наступны дзень пасьля звальненьня з пасады міністра абароны Іраклія Асланіі.

Рознагалосьсі ў кіроўнай кааліцыі ў Грузіі павялічваюцца. Абвяшчаючы пра сваю адстаўку з пасады міністра замежных спраў Грузіі, Мая Панджыкідзэ таксама заявіла, што яна пакідае і кааліцыю «Грузінская мара», і партыю «Дэмакратычная Грузія», якая была заснаваная экс-прэм’ерам Бідзінам Іванішвілі, а цяпер знаходзіцца пад старшынствам Іраклія Гарыбашвілі.

Панджыкідзэ заявіла, што ранейшыя дасягненьні партыі знаходзяцца пад пагрозай. Асланія быў зьняты з пасады міністра абароны пасьля заявы пра тое, што на ягонае ведамства вядзецца атака з мэтай перашкодзіць эўра-атлянтычнаму выбару Грузіі і імкненьню далучыцца да НАТО і Эўразьвязу.

Некаторыя аглядальнікі заявілі, што сытуацыя ў кіраўніцтве Грузіі пагражае перарасьці ў палітычны крызыс.

XS
SM
MD
LG