Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: патрабую рашучых захадаў у барацьбе з дармаедамі


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў рашучых захадаў, каб прымусіць дармаедаў працаваць.

«Вы ўжо чулі маё неадназначна ўспрыманае патрабаваньне: каб усе, хто можа, працавалі. Ніякага дармаедзтва. А то нехта не працуе, падаткі ня плаціць, ня горш за цябе жыве. Пры гэтым карыстаецца адукацыяй, аховай здароўя, якая практычна бясплатная ці за мізэрную цану», — заявіў Лукашэнка, наведваючы ТАА «Протас» у Магілёўскай вобласьці.

Лукашэнка пацьвердзіў жорсткае патрабаваньне, каб дармаедаў прымушалі працаваць. Сёньня ў краіне, як ён сказаў, каля 400 тыс. гультаёў. Але гэта ня тычыцца тых, хто працуе ў Расеі.

«Маўляў, Лукашэнка прымушае ўсіх, хто працуе ў Расеі, вярнуцца. Гэта ня так. Зарабляеце, прысылаеце сюды грошы — гэта ваш уклад. Гаворка ідзе пра іншых — пра лайдакоў, якія не працуюць ні ў Беларусі, ні ў Расеі, ні ў іншых краінах. А дажывуць да 60 гадоў, запатрабуюць: давайце пэнсіі. А адкуль пэнсіі? Ад нас з вамі. Таму я і патрабую рашучых захадаў у барацьбе з тымі, хто нідзе не працуе», — цытуе БелТА Лукашэнку.

Паводле кіраўніка краіны, патрабуюцца грошы на адукацыю, ахову здароўя, абарону, бясьпеку і гэтак далей:

«Але калі вы скажаце, што для гэтага грошы не патрэбныя, тады мы зробім некалькі хуткіх крокаў да таго, што адбываецца ва Ўкраіне».

Лукашэнка яшчэ раз падкрэсьліў, што на дзяржаўным узроўні будуць прынятыя неабходныя меры дзеля барацьбы з дармаедзтвам.

XS
SM
MD
LG