Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскіх галадоўнікаў выгналі з гарвыканкаму


Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Падпалкоўнік міліцыі Мікалай Рудзько паабяцаў, што сам завядзе іх на біржу, каб знайсьці працу.

Цяпер галадоўнікі знаходзяцца каля будынку адміністрацыі.

Чацьвёра звольненых з бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў сябраў Свабоднага прафсаюзу Беларускага распачалі галадоўку 5 лістапада а 10 гадзіне раніцы ў будынку Бабруйскага гарвыканкаму. Тут актывісты зьбіраліся правесьці першы дзень галадоўкі.

Прафсаюзьнікі заяўляюць, што пакуль галадоўку будуць трымаць двое сутак. Ёю яны прыцягваюць увагу грамадзкасьці да перасьледу сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў.

«Мы хочам, каб нашы праблемы былі пачутыя ўладай. Нам ніхто не аддае ўвагі, куды мы ні зьвяртаемся. Таму мы вырашылі правесьці такую акцыю пратэсту», — заявіў адзін з удзельнікаў галадоўкі Алег Шаўчэнка.

На галадоўку прафсаюзьнікі наважыліся пасьля таго, як не дачакаліся адказу ад Аляксандра Лукашэнкі, да якога зьвярталіся з адкрытым лістом. Кіраўніка дзяржавы яны прасілі разабрацца зь незаконнымі, як яны лічаць, звальненьнямі сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

XS
SM
MD
LG