Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пералічыла «Газпрому» 1,45 мільярда даляраў


Кампанія «Нафтагаз Украіны» пералічыла ААТ «Газпром» 1,45 млрд даляраў ЗША ў кошт аплаты пастаўленых і не аплачаных раней аб’ёмаў газу.

Згодна з дасягнутымі ў Брусэлі дамоўленасьцямі «Нафтагаз» заплаціць сумарна 3,1 млрд даляраў ЗША для разьліку за газ, пастаўлены «Газпромам» у лістападзе-сьнежні 2013 і красавіку-чэрвені 2014 гг.

Рашэньне аб канчатковых разьліках паміж бакамі за газ, пастаўлены «Газпромам» «Нафтагазу» з 2010 году, будзе прынята трыбуналам пры Арбітражным інстытуце Гандлёвай палаты Стакгольма, падкрэсьліваецца ў прэс-рэлізе ўкраінскай кампаніі.

Адначасова з гэтым ZN.UA паведамляе, што Кабмін і «Нафтагаз» маюць намер мінімізаваць закуп газу па дарагой цане 378 даляраў за тысячу кубаметраў — па гэтай цане, як дамовіліся ў Брусэлі, Украіна будзе закупляць газ да канца сьнежня 2014 году. Украіна хоча купіць у «Газпрома» ня больш за 1 мільярд кубамэтраў газу да канца году, а астатняе — па таньнейшай цане са студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG