Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макс Корж адзеў у вышыванкі ўсю сваю сям’ю


Макс Корж у вышыванках разам з жонкай і дачкой

Макс Корж у вышыванках разам з жонкай і дачкой

На вокладку трэцяга альбома Макс Корж зьняўся ў вышыванках разам з жонкай і дачкой.

«Ці можа аўтар танцавальнага гімну «Неба дапаможа нам» пасталець? Ці можа гуляка, які назваў свае туры «Вырваны май» і «Ўзьлётны сакавік», ад якіх хадуном хадзілі клюбы і стадыёны, стаць хатнім? Нішто гэтага не прадвяшчала, але трэці альбом Макса Каржа так і называецца — «Хатні», — гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

Да выхаду свайго трэцяга альбому Макс Корж стаў мужам і бацькам і цяпер зь цікаўнасьцю аналізуе гэтую сытуацыю ў сваіх кампазыцыях.

Прэзэнтацыі альбома «Хатні» пройдуць у Менску, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Кіеве.

Макс Корж вядомы як першы беларускі артыст, які сабраў поўную Менск-Арэну (каля 15 000 чалавек).

Раней Макс Корж жыў у Лунінцы і чытаў разам з гуртом LunClan сур’ёзную і ня вельмі рэп-музыку па-беларуску. Удзельнічаў і ў некаторых іншых праектах.

XS
SM
MD
LG