Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя парадкі ў ЛНР: дзяўчат будуць арыштоўваць у кавярнях і рэстаранах


Палявы камандзір ЛНР Аляксей Мазгавы
Палявы камандзір ЛНР Аляксей Мазгавы

Палявы камандзір ЛНР Аляксей Мазгавы абвясьціў, што на падкантрольнай яму тэрыторыі зьяўленьне дзяўчат у кавярнях будзе карацца арыштам.

«Калі я заўтра пабачу ў кавярні, у карчме хоць адну паненку — яна будзе арыштаваная», — заявіў Мазгавы ў Алчэўску (Луганскай вобласьць).

Прысутныя сустрэлі гэтую заяву воплескамі і воклічамі «правільна!».

«Жанчына мусіць быць захавальніцай агменю, маці, — зазначыў палявы камандзір, — А якімі маці яны становяцца пасьля карчмы?»

Гэтая заява была зроблена ў ходзе так званага «народнага суду», арганізаванага баевікамі. На судзе жыхары Алчэўску простым узьняцьцем рук прагаласавалі за расстрэл чалавека, абвінавачанага ў згвалтаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG