Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканцы перамаглі на выбарах у Кангрэс ЗША


На выбарчым участку ў Альгамбры, Каліфорнія

На выбарчым участку ў Альгамбры, Каліфорнія

Рэспубліканская партыя пераканаўча перамагла на прамежкавых выбарах у Кангрэс ЗША, на якіх абраны поўны склад Палаты прадстаўнікоў і больш як траціна сэнатараў — 36 чальцоў гэтай палаты са 100.

Паводле папярэдніх дадзеных, рэспубліканцы гарантавалі сабе большасьць у абедзьвюх палатах Кангрэсу, атрымаўшы як найменш 51 месца ў Сэнаце. Дэмакраты страцілі шэсьць месцаў, у рэспубліканцаў ёсьць шанцы на перамогу яшчэ ў трох штатах, дзе працягваецца падлік галасоў.

Чакаецца, што рэспубліканцы павялічаць большасьць у Палаце прадстаўнікоў і атрымаюць 242 месцы. Магчыма, што колькасьць кангрэсмэнаў-рэспубліканцаў стане найвялікшаю з часоў другой усясьветнай вайны.

XS
SM
MD
LG