Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна рыхтуецца да магчымага нападу расейскіх войскаў


Прэзыдэнт Парашэнка (у цэнтры) праводзіць пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Прэзыдэнт Парашэнка (у цэнтры) праводзіць пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка загадаў накіраваць новыя вайсковыя адзьдзелы для абароны гарадоў на ўсходзе і паўднёвым усходзе краіны ад магчымага нападу войскаў Расеі і прарасейскіх сэпаратыстаў.

Прэзыдэнт Украіны паведаміў на пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА), што некалькі новых частак і падразьдзяленьняў былі сфармаваныя для прадухіленьня наступу на Марыюпаль, Бярдзянск, Харкаў і на поўнач ад Луганска ў напрамку Днепрапятроўскай вобласьці.

Паводле Парашэнкі, Кіеў рыхтуецца да магчымага пэсымістычнага сцэнару разьвіцьця сытуацыі на ўсходзе краіны.

«Застаючыся прыхільнікам мірнага пляну, Украіна будзе вельмі адказна ставіцца да дакладнага выкананьня менскіх дамоўленасьцей. Але гэта не азначае, што Ўкраіна ня будзе гатовая да рашучых дзеяньняў у выпадку пэсымістычнага нэгатыўнага сцэнару», — сказаў Парашэнка на пасяджэньні РНБА.

Паводле яго слоў, паводле пляну ідзе будаўніцтва фартыфікацыйных збудаваньняў на ўсходзе Ўкраіны, армія забясьпечваецца неабходнай тэхнікай і ўзбраеньнем.

Тым часам у НАТО заявілі, што расейскія войскі падышлі да мяжы з Украінай, а Масква працягвае падрыхтоўку сэпаратыстаў на ўсходзе краіны, забесьпячэньне іх тэхнікай і рыштункам. Пра гэта сказаў генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг у аўторак на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь кіраўніцай зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Фэдэрыка Магерыні.

«Інтэрфакс» паведамляе, што прарасейскія сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны ў аўторак зьдзейсьнілі 33 абстрэлы пазыцый украінскіх вайскоўцаў, за суткі загінуў адзін вайсковец, яшчэ пяцёра атрымалі раненьні, паведаміў прэсавы цэнтар украінскай антытэрарыстычнай апэрацыі.

Сэпаратысты абстрэльвалі блёкпасты, апорныя і назіральныя пункты, разьмешчаныя паблізу населеных пунктаў Чарнухіна, Нікішына, Рэдкадуб, Міўс, кургана Вострая Магіла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG