Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч спадзяецца на далейшае скасаваньне санкцый


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч

«Мы спадзяемся, што наступным крокам стане адмена абмежаваньняў на перамяшчэньне капіталу, і гэта будзе лягічным рашэньнем».

Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясьніковіч на пасяджэньні Беларуска-літоўскага эканамічнага форуму ў Магілёве. Ён адзначыў, што Беларусь і ЭЗ ужо выбудавалі «дастаткова актыўны дыялёг», і дадаў, што ЭЗ ужо прыняў «цэлы шэраг пазытыўных рашэньняў».

Мясьніковіч адзначыў, што беларускі бок абмяркоўваў магчымасьць адмены абмежаваньняў на перамяшчэньне капіталу з боку ЭЗ падчас нядаўняга беларуска-амэрыканскага інвэстфоруму ў Нью-Ёрку. «Ёсьць разуменьне таго, што трэба ісьці шляхам зьняцьця ўсіх абмежаваньняў у працы з беларускімі фінансавымі і не толькі арганізацыямі», — сказаў кіраўнік ураду. Мясьніковіч мяркуе, што эўрапейскія партнэры ўсьвядомілі: палітыка санкцый і ўльтыматумаў абсалютна беспэрспэктыўная, такім шляхам немагчыма выбудоўваць нармальныя адносіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG