Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары краін ЭЗ наведалі Курапаты і Благаўшчыну


архіўнае фота

архіўнае фота

4 лістапада кіраўнікі дыпляматычных місіяў краін Эўрапейскага Зьвязу, а таксама павераны ў справах Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Рэспубліцы Беларусь ушанавалі памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў ва ўрочышчах Курапаты і Благаўшчына.

Дыпляматы традыцыйна наведваюць гэтыя мясьціны з нагоды Дзядоў, паведамляе прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.

У Курапатах дыпляматы ўсклалі кветкі да мэмарыяльных знакаў, у тым ліку ля Крыжа памяці і каля валуна, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзьвядзеньня мэмарыялу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG