Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень адзінства ў Расеі адзначалі паасобку


Удзельнікі акцыі "Мы едины" ў Маскве, якія выказвалі прыхільнасьць палітыцы прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

Удзельнікі акцыі "Мы едины" ў Маскве, якія выказвалі прыхільнасьць палітыцы прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

У Маскве адбыўся арганізаваны ўладамі марш удзельнікаў акцыі «Мы адзіныя», прымеркаванай да Дня народнага адзінства. У калёне, якая дэманстравала прыхільнасьць палітыцы прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, прайшлі прадстаўнікі Камуністычнай партыі, Лібэральна-дэмакратычнай партыі, «Справядлівай Расеі» і «Адзінай Расеі».

Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, у гэтым шэсьці ўзялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек. Афіцыйна агучаная інфармацыя гаворыць пра 75 тысяч дэманстрантаў. Акцыя «Мы адзіныя» закончылася мітынгам на Тэатральнай плошчы.

Удзельнікі дэманстрацыі, якая выказвала прыхільнасьць палітыцы прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна

Удзельнікі дэманстрацыі, якая выказвала прыхільнасьць палітыцы прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна

У Маскве, Пецярбургу, Хабараўску, Краснадары, Екацярынбурзе, Калінінградзе і Кіраве прайшлі таксама шэсьці нацыяналістаў пад назвай «Рускі марш».

У Маскве адбыліся два шэсьці нацыяналістаў пад назвай «Рускі марш». У адным зь іх узялі удзел як прыхільнікі «Наваросіі», так і праціўнікі цяперашняй палітыкі Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны. Гэты марш сабраў некалькі тысяч дэманстрантаў. Нацыяналісты выкрыквалі лёзунгі «Расея для расейцаў», «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго» і «Уперад, Расея». На тым самым маршы праціўнікі крамлёўскай палітыкі сьпявалі песеньку «Пуцін ла ла ла».

"Рускі марш" у Маскве

"Рускі марш" у Маскве

Другі марш нацыяналістаў, на ўскраіне расейскай сталіцы, сабраў усяго некалькі соцень удзельнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG